Дошкольное образование

Рэжым дня [16 Kb] (cкачиваний: 13)

Расклад заняткаў груп дашкольнай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі “Ханявіцкая сярэдняя школа Свіслацкага раёна” на 2023/2024 навучальны год [17,86 Kb] (cкачиваний: 1)

--------------------------------------------------------------
- Нарматыўныя дакументы па зваротах грамадзян [407,18 Kb] (cкачиваний: 13)

Адукацыйны стандарт дашкольнай адукацыі

- Умовы прыёму дзіцяці ў ДУА "Ханявіцкая сярэдняя школа Свіслацкага раёна"

Пастаноўка на ўлік дзяцей, якія маюць патрэбу ў вызначэнні ва ўстанову адукацыі, ажыццяўляецца службай "адно акно" Свіслацкага райвыканкама.

Для залічэння дзяцей ва ўстанову дашкольнай адукацыі неабходна мець:
- медыцынскую даведку аб стане здароўя ўстаноўленага ўзору;
- копію пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;
- накіраванне ЦКРНіР (для вызначэння дзяцей у групу з цяжкімі парушэннямі маўлення)
- накіраванне з аддзела адукацыі Свіслацкага райвыканкама

Для сям'і, дзе выхоўваюцца 2 дзіцяці дашкольнага ўзросту:
- даведка аб складзе сям'і;
Для шматдзетнай сям'і (3 і больш дзяцей да 18 гадоў) :
- даведка аб складзе сям'і;
- копія пасведчання шматдзетнай сям'і;
- копіі пасведчанняў аб нараджэнні ўсіх дзяцей.

Форма заявы аб залічэнні дзіцяці ў дашкольную ўстанову [11,68 Kb] (cкачиваний: 60)

АПЛАТА ЗА ХАРЧАВАННЕ выхаванцаў, якія наведваюць ўстанову дашкольнай адукацыі, ажыццяўляецца законнымі прадстаўнікамі на падставе артыкула "Аб змене пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 красавіка 2013 года № 317" «Аб нормах харчавання і грашовых нормах расходаў на харчаванне навучэнцаў, ва ўстановах адукацыі»".
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 червеня 2021 года № 333, у адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 40 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, унесены змяненні і дапаўненні:
плата бацькоў (законных прадстаўнікоў) за харчаванне дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі спаганяецца ў памеры 100 % ад дзеючых грашовых норм расходаў на харчаванне ў дзень на аднаго выхаванца ў залежнасці ад узросту дзяцей, віду і рэжыму работы дашкольнай установы;
Не спаганяецца: з бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей – інвалідаў; (прадаставіць копію пасведчання)
Зніжаецца на 50 %для сем'яў, якія маюць трох і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў; для сем'яў, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення, у зоне з правам на адсяленне і ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем; для апекуноў, прыёмных бацькоў, бацькоў - выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, дзіцячых вёсак (гарадкоў); ( даць копію пасведчання)
Зніжаецца на 30 % для сем'яў, якія маюць 2 дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі; (даць даведку аб тым, што дзіця з'яўляецца навучэнцам і атрымлівае дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі)
Аплата законнымі прадстаўнікамі харчавання за 1 дзень знаходжання ў установе дашкольнай адукацыі складае:

у групах дашкольнага ўзросту (з 3 да 7 гадоў) - 4 руб. 71 к.

Аплата праводзіцца да 25 чысла бягучага месяца.

--------------------------------------------------------------------------------------------------------
ПЛАТНЫЯ АДУКАЦЫЙНЫЯ ПАСЛУГІ
У дашкольнай установе ў 2023-24 навучальным годзе арганізаваны платныя паслугі.
- "Навучанне чытанню" - Здановіч Лілія Іванаўна, выхавальнік інтэграванай групы 1 катэгорыі, 1 раз ў тыдзень (аўторак 15.30 - 16.00), кошт 0,5 гадзіны заняткаў - 9,57 рубля (для групы дзяцей)

--------------------------------------------------------------------------------------------------------

Паважаныя бацькі!
З мэтай забеспячэння ранняй сацыялізацыі дзяцей і адаптацыі іх да ўмоў установы дашкольнай адукацыі, у нашай установе арганізавана работа адаптацыйнай групы кароткачасовага знаходжання выхаванцаў. Змест дашкольнай адукацыі ў гэтых групах вызначаецца базавым кампанентам у адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі і узростам дзяцей.
Па пытаннях арганізацыі і працы груп кароткачасовага знаходжання Вы можаце звярнуцца па тэл: 7-51-66.
На ўсе пытанні, якія цікавяць Вас адкажа намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Леванчук Таццяна Аляксандраўна.
Дзеці, якія наведваюць адаптацыйную групу вызваленыя ад аплаты за дашкольную адукацыю.

--------------------------------------------------------------------------------------------------------
Да ведама бацькоў будучых навучэнцаў першых класаў
Прыём дзяцей у першы клас ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаным остановлением Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283.
Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі
У I клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца 6 і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас асобы, якому шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года. (Раздзел 8. Артыкул 15, пункт 2).
Прыём у першы клас ажыццяўляецца на падставе заявы, напісанага ад імя непаўналетняга яго законным прадстаўніком, пры прад'яўленні пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя. (Раздзел 8. Артыкул 159, пункт 1).
У адпаведнасці з патрабаваннямі Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі прыём дзяцей у першы клас ажыццяўляецца ў перыяд з 02 чэрвеня па 28 жніўня.
Рашэнне аб залічэнні дзяцей ва ўстанову агульнай сярэдняй адукацыі афармляецца загадам кіраўніка установы не пазней за 31 жніўня і даводзіцца да ведама іх законных прадстаўнікоў.

Пералік дакументаў, неабходных для залічэння ў 1 клас:
1. Заява законных прадстаўнікоў дзіцяці
2. Пасведчанне аб нараджэнні (арыгінал і копія)
3. Медыцынская даведка аб стане здароўя


Форма заявления о зачислении ребёнка в учреждение образования [12,25 Kb] (cкачиваний: 2)



Пералік неабходных школьных прылад


Знаёмцеся з вашым будучым настаўнікам


--------------------------------------------------------------------------------------------------------
Рэкамендацыі педагога–псіхолага бацькам, дзеці якіх пойдуць у ўстанову дашкольнай адукацыі.


Хутка Вашаму маляню трэба будзе пачаць новае жыццё.
Каб дзіця ўступіў у яе радасным, таварыскім, хочам прапанаваць некалькі саветаў.

Наведайце ўстанову дашкольнай адукацыі і пазнаёмцеся з рэжымам дня.
• Укладвайце дзіця спаць у адзін і той жа час.
• Вучыце дзяцей прыбіраць за сабой цацкі, вопратку.
• Фарміруйце ў дзяцей навыкі самаабслугоўвання і асабістай гігіены.
• Усталюйце выразныя патрабаванні да дзіцяці і будзьце паслядоўныя ў іх прад'яўленні.
• Будзьце цярплівыя.




ПАМЯТКА ДЛЯ ВЫХАВАЛЬНІКАЎ па забеспячэнню здароўезберагаючых умоў ва ўстанове дашкольнай адукацыі
ПАМЯТКА ДЛЯ ВЫХАВАЛЬНІКАЎ «АФАРМЛЕННЕ ПЛАНА РЭАЛІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ Ў ГРУПАХ РАННЯГА І ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ»

[25 Kb] (cкачиваний: 124)

Витрина ссылок
Яндекс.Метрика

СШ №2 имени Н.П. Массонова г.Свислочь

Новодворская СШ

Порозовская СШ

Гринковский УПК

Корнадский УПК

Вердомичский УПК

Центр туризма и краеведения

Ханявіцкі ВПК

> ^Наверх

Навигация по сайту
 
Календарь новостей
«    Июнь 2025    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30 
 
Архив материалов
Декабрь 2023 (32)
Ноябрь 2023 (50)
Октябрь 2023 (70)
Сентябрь 2023 (66)
Август 2023 (7)
Июль 2023 (8)
 
Ответьте на вопрос

Каким меропиятиям 6-го школьного дня вы отдаёте предпочтение?

Спортивным
Развлекательным
Познавательным
Трудовым
 
Праздники Беларуси Международные праздники