Тэма метадычнага фарміравання: Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў-прадметнікаў гуманітарнага цыкла па фарміраванні асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў Мэта: стварэнне камфортнага адукацыйнага асяроддзя для прафесійнага росту і ўдасканалення кампетэнцый педагогаў у адпаведнасці з іх патрабаваннямі і запытамі Задачы: 1. Удасканальваць адукацыйны працэс па вучэбных прадметах гуманітарнага цыкла з улікам рэкамендацый па выніках вывучэння якасці адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, праведзеных Нацыянальным інстытутам адукацыі; 2. Павышаць прафесійную кампетэнтнасць настаўнікаў-прадметнікаў гуманітарнага цыкла па выкарыстанні сучасных адукацыйных тэхналогій і методык, заснаваных на дыялогу і супрацоўніцтве, як сродку развіцця асобасных і метапрадметных кампетэнцый вучняў; 3. Удасканальваць прафесійную кампетэнтнасць педагогаў пры арганізацыі работы з высокаматываванымі вучнямі праз выкарыстанне ў адукацыйным працэсе дыдактычных матэрыялаў практыка-арыентаванага характару для фарміравання метапрадметных уменняў і навыкаў вучняў, развіцця іх чытацкай пісьменнасці, рэалізацыі міжпрадметных сувязей, выхаваўчага патэнцыялу зместу вучэбных заняткаў у аспекце вывучэння вучэбных прадметаў гуманітарнага цыкла;
[attachment=2424План работы МА настаўнікаў гуманітарнага цыкла на 2023-2024 нав.г. ]