УПК Хоневичский детский сад-средняя школа » Из уст молодых специалистов

Из уст молодых специалистов

У прафесію настаўніка, як і ў любую іншую, кожны прыходзіць па-рознаму. Адны з дзяцінства разумеюць, кім хочуць працаваць, і свядома рухаюцца па рэйках школа-інстытут-працоўнае месца. Другіх вядуць тыя самыя нявызнаныя шляхі, якія немагчыма прадбачыць. Ды і ў самой прафесіі кожны ўладкоўваецца па-свойму. Для адных яна становіцца прызваннем на ўсё жыццё, для другіх - працай на некалькі гадоў, і думкамі «больш ніколі».
Сваю прафесію я выбірала вельмі доўга, шмат сумнявалася, разглядала шмат варыянтаў. Потым, падумаўшы, узважыўшы ўсе «за» і «супраць», я цвёрда вырашыла стаць настаўнікам. Так, менавіта настаўнікам. А што для гэтага трэба? Самае галоўнае - любіць дзяцей, разумець іх, знаходзіць з імі агульную мову, аддаваць ім часцінку свайго сэрца, дабрыні, цеплыні. Я лічыла, што ўсё гэта ў мяне ёсць, і я змагу рэалізаваць сябе ў гэтай галіне.
Пасля заканчэння Ваўкавыскага каледджа працую настаўнікам нямецкай мовы у ДУА “ВПК Ханявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” . Перамены ў жыцці мне заўсёды спачатку даюцца нялёгка, але ў мяне працэс адаптацыі прайшоў непрыкметна. Прынялі ў калектыў проста выдатна. Цяжкасцей не было, бо побач заўсёды знаходзіліся вопытныя людзі, якія ніколі не адмаўлялі ў дапамозе або савеце.
Працаваць з дзецьмі мне вельмі падабаецца, яны мяне многаму вучаць, бо менавіта працуючы з імі, задавальняючы іх патрэбы, часта даводзіцца займацца самаадукацыяй і разам з імі адкрываць для сябе нешта новае.

Витрина ссылок
Яндекс.Метрика

СШ №2 имени Н.П. Массонова г.Свислочь

Новодворская СШ

Порозовская СШ

Гринковский УПК

Корнадский УПК

Вердомичский УПК

Центр туризма и краеведения

Ханявіцкі ВПК

^Наверх
Навигация по сайту
 
Календарь новостей
«    Март 2019    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
 
Архив материалов
Март 2019 (14)
Февраль 2019 (43)
Январь 2019 (46)
Декабрь 2018 (41)
Ноябрь 2018 (38)
Октябрь 2018 (23)
 
Ответьте на вопрос

Каким меропиятиям 6-го школьного дня вы отдаёте предпочтение?

Спортивным
Развлекательным
Познавательным
Трудовым
 
Праздники Беларуси Международные праздники