Лілею млявы плёс люляе,
З-пад злежаных аблок здалёк
Ляціць, віхлясты і бялявы,
Пялёстак лёгкі — матылёк...
Цікава і з карысцю прадоўжыліся мерапрыемствы да Міжнароднага дня роднай мовы 22 лютага. Навучэнцы ўстановы Дземянік Юрый (11 клас) і Кудлаш Вікторыя (9 клас) прынялі ўдзел у раённым этапе абласнога конкурсу буктрэйлераў “Чытаем беларускіх класікаў”, прысвечанага творчасці Івана Шамякіна і Івана Мележа.
Таксама ў гэты дзень працавала творчая майстэрня “Паэтычны каляндар прыроды”. У ходзе дадзенага мерапрыемства навучэнцы разам з бацькамі распрацавалі эскізы старонак календара, узяўшы за аснову выдатны твор класіка беларускай літаратуры Я. Коласа – паэму “Новая зямля”. Прадоўжыўся дзень конкурсам пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”. Лепшымі прызнаны работы Кудлаш Вікторыі, Грыц Ганны і Леванчука Данілы (9 клас). Навучэнцы 4-5 класаў змаглі праверыць свае веды па беларускай мове праз удзел у інтэрактыўных гульнях “Смак роднай мовы”. Правядзенне дадзеных мерапрыемстваў садзейнічала папулярызацыі роднай мовы, пашырэнню сферы яе выкарыстання, а таксама развіццю творчых здолінасцей навучэнцаў.