20 января 2021 года учащиеся и педагоги приняли активное участие в акции "Селфи в музее".
13.12.2019 учащиеся 1-4 классов посетили передвижную экспозицию государственного литературно-мемориального музея Якуба Коласа.
У суботу, 9 лістапада, вучні 9 класа правялі экскурсію ў Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей імя П.І.Баграціёна. Знаёмства з багатай на падзеі гісторыяй Айчыннай вайны 1812 года і Вялікай Айчыннай вайны - галоўнае, што садзейнічала пашырэнню ведаў. Вялікую цікавасць выклікалі экспанаты дэкаратыўна-прыкладной, мастацкай творчасці: карціны, скульптурныя кампазіцыі, габелены. З задавальненнем дзяўчынкі наведалі памятныя мясціны горада: плошчу з сімвалам горада - скульптура ваўка, памятны сквер і кампазіцыйную экспазіцыю воінам-інтэрнацыяналістам. пешы маршрут па горадзе склаў больш за 10 кіламетраў. Фатаграфіі на памяць пацвярджаюць добры настрой на працягу ўсяго дня.

23.02.2019 состоится экскурсия на пограничную заставу "Рыболы". По вопросам организации экскурсии обращаться к классным руководителям либо заместителю директора по воспитательной работе, а так же по тел. 2-36-66.
24 студзеня выхаванцы гуртка "Юныя турысты" наведалі музей Ручніка, які працуе на базе ДУА "ВПК Корнадзьскі д/с-БШ". Усе з цікавасцю разглядалі музейныя экспанаты, некаторым з якіх больш за 100 гадоў. Вучні даведаліся, што для ручнікоў, створаных на тэрыторыі Гродзенскай вобласці , характэрны некаторыя адметныя рысы (белае поле, ромба-геаметрычны ўзор чырвонага і чорнага колераў). Для ручнікоў выкарыстоўваліся тканіны з ільну, а канцы ручнікоў упрыгожваліся карункамі, звязанымі на прутках ці шыдэлкам. Таксама зазірнулі ў "Музей у чамадане", у якім захоўваецца сапраўдны скарб - 7 саматканых ручнікоў. Кожны з іх мае сваё прызначэнне. Выціральнік - для выцірання твару і рук, трапкач - для захоўвання ежы ў полі, набожнік служыць для афармлення іконы, падножнік выкарыстоўваецца ў час вяселля, пахавальны - у час пахарон, абыдзённік служыць абярэгам, а намітка - галаўным уборам. Дзякуем Лысевіч В.А. за цікавую і пазнавальную экскурсію.
14.12.2018 состоялась экскурсия в музей Белки, который находится в Б. Берестовице.
В Сынковичах находится уникальный храм святого Архангела Михаила с чудотворной иконой Божией Матери "Всецарица". Туристический интерес собрал наших учащихся и их родителей в поездку к нашим соседям 4 ноября.
3 лістапада навучэнцы нашай установы з задавальненнем наведалі Слонімскі тэатр Міхала Казіміра Агінскага. Таленавітыя артысты паказвалі спектакль "День рождения Кота Леопольда". Усім дзецям стала зразумела, што здараецца з непаслухмянымі дзецьмі. З незабыўнымі ўражаннямі вярталіся дадому.
Косаўскі замак - адно з найпрыгажэйшых гістарычных месцаў у Беларусі. Нечаканымі адкрыццямі парадаваў навучэнцаў школы 2 лістапада ўнікальны палац Пуслоўскіх, музей-сядзіба Тадэўша Касцюшкі, легендарнага героя не толькі Беларусі, але і ЗША, Польшы, Францыі, Літвы. Дзеці з цікавасцю слухалі экскурсавода аб гістарычных падзеях, асобах, таямнічых гісторыях гэтага месца. Якім будзе дварэц у будучым, пасля яго далейшай рэканструкцыі?..
3 ноября учащиеся 1-5 классов побывали на экскурсии в Брестской крепости.
27 кастрычніка навучэнцы школы наведалі адзін з галоўных турыстычных аб'ектаў Беларусі помнік архітэктуры Ружанскі замак Сапегаў. Дзеці з цікавасцю пазнаёміліся з экспазіцыяй музея, размешчанага на тэрыторыі найбуйнейшага палацавага комплекса Беларусі XVII—XVIII стагодзьдзяў. Прагуляліся па руінах замка, акунуліся ў далёкае мінулае...| « Ноябрь 2025 » | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | |||||
| 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
| 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
| 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
| 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |