ГУО "Хоневичская средняя школа Свислочского района" » Материалы за Апрель 2020 года
3 красавіка для вучняў 5-7 класаў былі арганізаваны спаборніцтвы “Турнір сяброўства”. Дзеці з задальненнем удзельнічалі ў прапанаваных гульнях і конкурсах. Вынік удзелу -- сумесны збор пазлаў -- наваколле роднага краю малой радзімы
У чацвёрты дзень работы лагера выхаванцы знаёміліся з таямніцамі Гомельскай зямлі. Дзень пачаўся з хвілінкі здароўя “Шкодныя звычкі: наркотыкі, курэнне. алкаголь”, у час якой дзеці як не паддацца жаданню паспрабаваць і умець супрацьстаяцьшкодным звычкам . Гульня-падарожжа “Таямніцы Гомельскай зямлі” спрыяла развіццю ведаў дзяцей пра сваю радзіму, фарміраванню патрыятычных пачуццяў. Атрыманыя веды выхаванцы раскрывалі падчас правядзення конкурса малюнкаў “Гомель вачыма дзяцей”. З мэтай развіцця фізічных здольнасцей арганізаваны і праведзены спартыўныя спаборніцтвы “Сцяжынка выпрабаванняў”. Квэст-гульня “Маршрут бяспекі” спрыяла фарміраванню свядомага стаўлення да пытанняў асабістай і грамадскай бяспекі, замацаванню практычных навыкаў і ўменняў паводзін у экстрэмальных сітуацыях, імкнення да здаровага ладу жыцця.
2 красавіка прайшла інтэлектуальная гульня "Лепшыя сябры на свеце - краіны маёй добрыя суседзі". Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй і геаграфіяй дзяржаў суседзей Беларусі. Старэйшыя школьнікі працавалі над выпускам інфармацыйных матэрыялаў “Брацкія народы: мінулае і сучаснае”. Мерапрыемствы садзейнічала выхаванню сяброўскіх адносін, павагі да народаў, якія жывуць у суседніх краінах, іх нацыянальнай культуры.
Скарбы Магілёўскага краю. Пад такой назвай прайшоў трэці дзень у аздараўленчым лагеры "Спадчына". Хвілінка бяспекі “Бяспечны маршрут” садзейнічала замацаванню ведаў выхаванцаў па правілах бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах. Квэст-гульня “Скарбы Магілёўскага краю” спрыяла пашырэнню ведаў пра сваю Радзіму, адкрыла незнаёмыя старонкі гісторыі Магілёўшчыны. КТС “Магілёўскі кірмаш” і конкурс “Васільковая песня” садзейнічалі развіццю творчых здольнасцей навучэнцаў.
1 красавіка з навучэнцамі пачатковых класаў была праведзена экалагічная гульня "Беражы прыроду". Дзеці ахвотна адправіліся ў падарожжа з казачным героем Лесавічком. Фарміраванню правільных паводзін у навакольным асяроддзі, выхаванню любові да прыроды спрыялі гульні "З якога дрэва лісток", "Збяры слоўца", "У свеце казкі", "Важныя правілы".