Трое учащихся нашей школы 6 июляпосетилимонастырский комплекс Жировичи и церквь в деревне Сынковичи. Дети узнали много новой и интересной информации об истории Жировичского монастырского комплекса и всех храмах, которые находятся на его территории, прошли по основным святыням комплекса и ознакомились с их историей и особенностями архитектуры. Следующим этапом экскурсии было посещение деревни Сынковичи, где находится древнейший в Беларуси храм оборонного типа – церковь Святого Архангела Михаила (Михайловская церковь). Учащиеся совершили обзорную экскурсию по территории храма и ознакомились с его внутренним убранством.
3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, выдатная нагода сабрацца і падумаць аб тым, што мы жывем у нашай мірнай і квітнеючай маладой краіне. Семдзясят тры гады таму назад цаной неверагодных намаганняў, а часам і самога жыцця нашы бацькі і дзяды здабылі Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Разам з іншымі ўстановамі адукацыі Свіслаччыны наша школа прыняла ўдзел у святкаванні Дня Незалежнасці РБ і прадставіла сваю пляцоўку, дзе можна было пазнаёміцца з гісторыяй нашай школы, дасягненнямі і напрацоўкамі нашага калектыву.
Наведваць спартыўную залу ці школьны стадыён у вячэрні час стала ўжо традыцыяй для дзяцей і дарослых нашага мікрараёна. Любімымі спартыўнымі гульнямі дзяцей з'яўляюцца футбол, піянербол, спартакіяда. А асобным падабаецца проста пагуляць з мячом, папрыгаць на скакалцы, пазаймацца на турніках ці проста сустрэцца і пагутарыць з новымі сябрамі, аднакласнікамі і настаўнікамі. Разам з дзецьмі практыкуюць свае спартыўныя навыкі і бацькі.
29 чэрвенявучні школы ў першай палове дня прынялі ўдзел у велапаходзе па месцах баявой славы, у час якога наведзены парадак каля помніка загінуўшым партызанам в.Сабалькі. Пасля добрасумленна выкананага абавязку зрабілі прывал на маляўнічай лясной паляне. У вячэрні час з-за неспрыяльнага надвор'я быў наладжаны спартыўны турнір па валейболе ў спартыўнай зале. Сярод прысутных знайшліся аматары чытання кніг з "Бібліятэкі ў чамадане".