Чарговая школьная субота, 3 снежня, прайшла як дзень эрудытаў. Вучні паказалі свае інтэлектуальныя здольнасці па літаратуры і гісторыі, геаграфіі і біялогіі, прымаючы ўдзел у гульні"Разумнікі і разумніцы". Далейшая сустрэча прадоўжылася ў творчай майстэрні"Папяровы цуд", дзе хлопчыкі і дзяўчынкі выраблялі аб'ёмныя сняжынкі, віншавальныя паштоўкі ў тэхніцы айрыс-фолдзінг. Суботні дзень атрымаўся пазітыўным і цікавым.