Скарбы Магілёўскага краю. Пад такой назвай прайшоў трэці дзень у аздараўленчым лагеры "Спадчына". Хвілінка бяспекі“Бяспечны маршрут” садзейнічала замацаванню ведаў выхаванцаў па правілах бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах. Квэст-гульня“Скарбы Магілёўскага краю” спрыяла пашырэнню ведаў пра сваю Радзіму, адкрыла незнаёмыя старонкі гісторыі Магілёўшчыны. КТС“Магілёўскі кірмаш” і конкурс“Васільковая песня” садзейнічалі развіццю творчых здольнасцей навучэнцаў.
1 красавіказ навучэнцамі пачатковых класаў была праведзена экалагічная гульня"Беражы прыроду". Дзеці ахвотна адправіліся ў падарожжа з казачным героем Лесавічком. Фарміраванню правільных паводзін у навакольным асяроддзі, выхаванню любові да прыроды спрыялі гульні "З якога дрэва лісток", "Збяры слоўца", "У свеце казкі", "Важныя правілы". Для вучняў 8-11 класаў была арганізавана конкурсная праграмакамп'ютарнай графікі. Мэтай мерапрыемства з'яўлялася ўдасканаленне ведаў і ўменняў навучэнцаў пры рабоце з графічным рэдактарам, а таксама павышэнню ўзроўню іх кампетэнцыі. У працэсе малявання на камп'ютарах вучні змаглі развіць свае творчыя здольнасці, мастацкі густ.