ГУО "Хоневичская средняя школа Свислочского района" » Материалы за 01.07.2017
Наведваць спартыўную залу ці школьны стадыён у вячэрні час стала ўжо традыцыяй для дзяцей і дарослых нашага мікрараёна. Любімымі спартыўнымі гульнямі дзяцей з'яўляюцца футбол, піянербол, спартакіяда. А асобным падабаецца проста пагуляць з мячом, папрыгаць на скакалцы, пазаймацца на турніках ці проста сустрэцца і пагутарыць з новымі сябрамі, аднакласнікамі і настаўнікамі. Разам з дзецьмі практыкуюць свае спартыўныя навыкі і бацькі.
29 чэрвеня вучні школы ў першай палове дня прынялі ўдзел у велапаходзе па месцах баявой славы, у час якога наведзены парадак каля помніка загінуўшым партызанам в.Сабалькі. Пасля добрасумленна выкананага абавязку зрабілі прывал на маляўнічай лясной паляне.