У рамках правядзення акцыі "Дзень бяспекі. Увага ўсім"2 сакавіка прайшлі ўрокі бяспекі для дашкольнікаў і навучэнцаў пачатковых класаў. Быў арганізаваны прагляд відэафільмаў "Школа бяспекі" і "Дзеянні па сігнале "Увага усім", конкурс малюнкаў "Мы за бяспечнае дзяцінства", прадстаўлена тэматычная выстава літаратуры "ГА ў сучасным друку". Для навучэнцаў 5-8 і 9-11 класаў праведзена спартыўна-ваенізаваная эстафета. Прадстаўнікі ПАСП-15 правялі агульнашкольную эвакуацыю.