1 верасня школа гасцінна расчыніла дзверы для 75 вучняў. Пасля ўрачыстай лінейкі, прысвечанай пачатку навучальнага года, ва ўсіх класах установы прайшоў урок ведаў“Нам мір наканавана берагчы”, на якім вучні разам з настаўнікамі разважалі, чаму гэтая тэма такая важная і значная, рабілі экскурс у гісторыю нашай краіны, абмяркоўвалі дасягненні нашых славутых землякоў, чыталі вершы, слухалі аўдыёзапісы. Напрыканцы ўрока кожны вучань зрабіў голуба, як сімвал міру, напісаў на ім пажаданне і падараваў свайму суседу па парце.