2 верасня ва ўстанове адукацыі прайшоў першы ўрок «Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!» У ходзе ўрока навучэнцы даведаліся аб гісторыі станаўлення Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы, аб асноўных напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны, аб становішчы рэспублікі на міжнароднай арэне, аб правядзенні II Еўрапейскіх гульняў і іншых прэстыжных спартыўных спаборніцтваў, разнастайных культурных міжнародных мерапрыемстваў і многае іншае.