2 кастрычніка ў 6 класе была праведзена інфармацыйная гадзіна"Жыццё як каштоўнасць" па прафілактыцы суіцыдных паводзін. Падчас правядзення інфармацыйнай гадзіны вучні разабралі жыццёвыя сітуацыі, вылучылі самыя важныя жыццёвыя каштоўнасці, склаўшы "Дрэва жыцця". У завяршэнні кожны пакінуў адбітак далоні на каляровым аркушы паперы, тым самым аддаўшы свой голас за жыццё.