2 лістапада 20 навучэнцаў установы адукацыі наведалі Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей. Падчас паездкі дзеці даведаліся, што музей створаны настаўнікам А. М. Белокозам ў 1968 годзе як школьны музей. У 1990 г. музей атрымаў статус дзяржаўнага.Гонар музея — калекцыя вырабаў у тэхніцы падвойнага ткацтва канца XIX-XX стст. Сёння нашай увазе была прапанавана экспазіцыя, якая размешчана ў 10 залах, а таксама наладжаны агляд сялянскай сядзібы і анімацыйная праграма "Калі ласка, у хату!" Пры музеі працуе гурток ткацтва, дзе ўсе жадаючыя могуць асвоіць тэхналогію ткацтва на станках.