Няма нічога больш каштоўнага для кожнага бацькі, чым дабрабыт дзіцяці і яго бяспека. Сям'я для дзіцяці з'яўляецца першым інстытутам сацыялізацыі. Менавіта ў сям'і ён атрымлівае першыя навыкі зносін з навакольным светам, набывае правілы паводзін і нормы, устаноўленыя ў грамадстве. Адказнасць бацькоў за выхаванне і ўтрыманне дзяцей, замацавана ў нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь. 3 студзеня 2018 года адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход"Адказнасць бацькоў за выхаванне і ўтрыманне дзяцей", у ходзе якога намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Т.У.Крук пазнаёміла бацькоў са зместам дадзеных нарматыўных дакументаў. Таксама падчас схода былі разгледжаны пытанні бяспечных паводзін на вадаёмах зімой, правіл аказання першай дапамогі пацярпелым пры ўтапленні, выкарыстання святлозвяртальных элементаў у цёмны час сутак, правілаў перавозкі дзяцей у легкавым аўтамабілі.