Вось і перагорнута апошняя старонка нашага віртуальнага часопіса "Падарожжа па Беларусі". 04.04.2020 выхаванцы лагера "Спадчына" спыніліся на апошняй станцыі пад назвай "Таямніцы Гродзеншчыны", дзе пазнаёміліся з гісторыяй Гродзенскай вобласці. У гэты дзень дзеці здзейснілі паход"Сцяжынкамі Бацькаўшчыны", віртуальную экскурсіюпа Гродзеншчыне, наведалі бібліятэку-цэнтр краязнаўства, а таксама філіял-клуб аг.Ханявічы. Дзень закончыўся дыскатэкай"Да сустрэчы, лагер!" На жаль, лагерная змена закончана. Але не трэба адчайвацца. Хутка мы сустрэнемся ізноў. Ужо ўлетку 2020 года лагер адчыніць дзверы для сваіх сяброў.
4 красавіканавучэнцы школы наведалі творчую майстэрню“Цуда сваімі рукамі”. Дзеці працавалі над вырабам галінкі вярбы - сімвалам Вербнай нядзелі, знаёміліся з традыцыямі святкавання і выкарыстання вярбы ў беларускай культуры.