У чацвёрты дзень работы лагера выхаванцы знаёміліся з таямніцамі Гомельскай зямлі. Дзень пачаўся з хвілінкі здароўя “Вітаміны”, у час якой дзеці знаёміліся з карысцю вітамінаў для дзіцячага арганізма. Гульня-падарожжа “Таямніцы Гомельскай зямлі” спрыяла развіццю ведаў дзяцей пра сваю радзіму, фарміраванню патрыятычных пачуццяў. Атрыманыя веды выхаванцы раскрывалі падчас правядзення конкурса малюнкаў “Гомель вачыма дзяцей”. З мэтай развіцця фізічных здольнасцей арганізаваны і праведзены спартыўныя спаборніцтвы “Сцяжынка выпрабаванняў”. Квэст-гульня “Маршрут бяспекі”, праведзеная спецыялістамі РАНС, спрыяла фарміраванню свядомага стаўлення да пытанняў асабістай і грамадскай бяспекі, замацаванню практычных навыкаў і ўменняў паводзін у экстрэмальных сітуацыях, імкнення да здаровага ладу жыцця.