Дзень 06.11.2019 у аздараўленчым лагеры "Спадчына" быў прысвечаны вывучэнню гісторыі Брэсцкай вобласці. выхаванцы здзейснілі віртуальнае падарожжа “Экскурсія па Брэсцкай вобласці”, прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў“Брэсцкія краявіды”(атрад 1) і конкурсе камп’ютарных прэзентацый “Брэстчына знаёмая і незнаёмая” (атрад 2). З мэтай засваення ведаў па гераічным мінулым Брэсцкай вобласці выхаванцам лагера быў прапанаваны прагляд і абмеркаванне фільма “Брэсцкая крэпасць". ”Валанцёрская акцыя “Добрыя справы” спрыяла выхаванню пачуцця міласэрнасці, дабрыні, імкнення клапаціцца пра іншых.