ГУО "Хоневичская средняя школа Свислочского района" » Материалы за 07.10.2023
7 кастрычніка ва ўстанове адукацыі прайшоў дзень грамадзянскага і патрыятычнага выхавання. Для вучняў пачатковых класаў было арганізавана віртуальнае падарожжа "Сцяжынкамі роднай Беларусі", падчас якога навучэнцы пашырылі веды аб знакамітых месцах нашай радзімы, з захапленнем удзельнічалі ў інтэрактыўнай гульне. Навучэнцы V - VІІ класаў прынялі ўдзел у квэст-гульне "Беларусь - краіна адзінства", падчас якой неабходна было пераадолець шлях, які складаўся са станцый,на якіх навучэнцаў чакалі новыя цікавыя заданні. Навучэнцы VІІІ - Х класаў прынялі ўдзел у бліц-турніры "Кола гісторыі", у якім змаглі раскрыць паняцце "адзінства" праз паняцці "Радзіма", "Дружба", праявіць веды ў пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа, знакамітых людзей. Працягам дня стала гістарычная віктарына, на якую запрасіла кіраўнік па ВПВ у школьны музей.