Вось і перагорнута апошняя старонка нашага віртуальнага часопіса "Падарожжа па Беларусі". 08.11.2019 выхаванцы лагера "Спадчына" спыніліся на апошняй станцыі пад назвай "Таямніцы Гродзеншчыны", дзе пазнаёміліся з гісторыяй Гродзенскай вобласці. У гэты дзень дзеці здзейснілі паход "Сцяжынкамі Бацькаўшчыны", віртуальную экскурсію па Гродзеншчыне, наведалі бібліятэку-цэнтр краязнаўства, а таксама філіял-клуб аг.Ханявічы. Дзень закончыўся дыскатэкай "Да сустрэчы, лагер!" На жаль, лагерная змена закончана. Але не трэба адчайвацца. Хутка мы сустрэнемся ізноў. Ужо ўлетку 2020 года лагер адчыніць дзверы для сваіх сяброў.
У перадапошні дзень канікул 8 лістапада самыя актыўныя і творчыя вучні школы прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў"Краіна Фантазія", гадзіне памяці"Імёны продкаў у нашай памяці". Дзеці з захапленнем малявалі прыроду наваколля аграгарадка Ханявічы, летнія ўспаміны, мары пра Новы год, нават сны. Затым навучэнцы наведалі памятнік загінуўшым воінам каб яшчэ раз успомніць і пакланіцца подзвігу герояў.