9 чэрвеня школа паклікала сваіх выпускнікоў на развітальны баль. 4 дзяўчыны і 2 юнакі на ўрачыстай лінейцы атрымалі першы ў сваім жыцці сур'ёзны дакумент, які адкрые ім дарогу ў дарослае жыццё - атэстат аб завяршэнні навучання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Неад'емнай часткай свята стаў школьны вальс. Таксама па традыцыі нашай школы выпускнікі ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым у гады ВАв. Мерапрыемства закончылася святочнай праграмай.