Навучыць эканомна і беражліва адносіцца да прыродных рэсурсаў, вады, электраэнергіі, каб у будучым мець ашчаднага гаспадара – адна з задач сучаснай школы. “Эканомія і беражлівасць – клопат кожнага жыхара краіны”- пад такой назвай прайшла інфармацыйная гадзіна ў 10 класе ў рамках рэспубліканскай акцыі“Беларусь – энергаэфектыўная краіна”. У час занятку вучні даведаліся, што Беларусь уваходзіць у лік 20 краін, якія з 11.11.2008 года адзначаюць Міжнародны дзень энергазберажэння. Краіны - ўдзельніцы Міжнароднага праекта ўзялі на сябе адказнасць пастаянна напамінаць грамадскасці аб неабходнасці эканоміць энергарэсурсы. Навучэнцы абмеркавалі інфармацыю аб прыярытэтных накірунках развіцця энергетыкі ў нашай краіне. Заслухалі паведамленні аб спосабах эканоміі электраэнергіі ў кватэрах. Кудлаш Вікторыя пазнаёміла аднакласнікаў са сваім праектам “Ступіўшы на тратуар, успомні, што трэба быць эканомным”, які заняў першае месца ў раённым этапе рэспубліканскага маладзёжнага праекта ”100 ідэй для Беларусі”. Праект накіраваны на папулярызацыю сярод жыхароў аграгарадка спосабаў эканоміі энергарэсурсаў, шляхам размяшчэння тратуарнай рэкламы.