Лагерь "Бизнесленд". День 11. День отдыха12 жніўня выхаванцы лагера "Бізнеслэнд" адправіліся на сяброўскую сустрэчу з рабятамі з лагера "Сонейка", які працуе на базе ДУА "ВПК Корнадзьскі д/с - БШ". У гэты дзень дзеці разам са сваімі выхавацелямі наведалі музей Ручніка, які працуе ў гэтай установе адукацыі. Усе з цікавасцю разглядалі музейныя экспанаты, некаторым з якіх больш за 100 гадоў. Вучні даведаліся, што для ручнікоў, створаных на тэрыторыі Гродзенскай вобласці , характэрны некаторыя адметныя рысы - амаль усе яны маюць белае поле, а ромба-геаметрычны ўзор чырвонага і чорнага колераў пераважна размяшчаецца на канцах, а таксама для ручнікоў выкарыстоўваліся ідэнтычныя матэрыялы (тканіны з ільну з чаргаваннем адбеленых і суровых нітак для фонавага палатна і баваўняных для ўзорыстага кутка), а канцы ручнікоў упрыгожваліся карункамі, пляцѐнымі з нітак асновы, звязаныя на прутках ці шыдэлкам. Таксама мы наведалі "Музей у чамадане", у якім захоўваецца сапраўдны скарб - 7 саматканых ручнікоў. Кожны з іх мае сваё прызначэнне. Выціральнік - для выцірання твару і рук, трапкач - для захоўвання ежы ў полі, набожнік служыць для афармлення іконы, падножнік выкарыстоўваецца ў час вяселля, пахавальны - у час пахарон, абыдзённік служыць абярэгам, а намітка - галаўным уборам. Сустрэча завяршылася спартыўнымі спаборніцтвамі, у якіх перамогу атрымалі госці - гэта значыць выхаванцы лагера "Бізнеслэнд".
Витрина ссылок
Яндекс.Метрика

СШ №2 имени Н.П. Массонова г.Свислочь

Новодворская СШ

Порозовская СШ

Гринковский УПК

Корнадский УПК

Вердомичский УПК

Центр туризма и краеведения

Ханявіцкі ВПК

> ^Наверх

Навигация по сайту
 
Календарь новостей
«    Август 2017    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031 
 
Архив материалов
Декабрь 2023 (32)
Ноябрь 2023 (50)
Октябрь 2023 (70)
Сентябрь 2023 (66)
Август 2023 (7)
Июль 2023 (8)
 
Ответьте на вопрос

Каким меропиятиям 6-го школьного дня вы отдаёте предпочтение?

Спортивным
Развлекательным
Познавательным
Трудовым
 
Праздники Беларуси Международные праздники