Хто адказвае ў час адпачынку за бяспеку дзяцей? Адказаць на пытанні, як зрабіць, каб дзіцячы адпачынак быў не толькі насычаным, цікавым і карысным, але і бяспечным, на сустрэчу з выхаванцамі і персаналам летніка “Сонейка” прыехаў начальнік ІСН Ю.Г.Садоўскі. Што павінны ведаць бацькі, каб іх дзіця не трапляла ў небяспечныя сітуацыі? Якія меры прымаюцца ў дзіцячых аздараўленчых лагерах, каб папярэдзіць няшчасныя выпадкі? На гэтыя і іншыя пытанні ішла гаворка на сустрэчы.