ГУО "Хоневичская средняя школа Свислочского района" » Материалы за 14.01.2022
Навучэнцы 6 класа з задавальненнем прынялі ўдзел у піянерскім КВІЗе, які складаўся з шасці асноўных і аднаго дадатковага тура-рызыкі. Піянеры змаглі праверыць свае веды ў самых разнастайных галінах навукі і па розных тэмах: па гісторыі краіны і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, аб геаграфічных назвах і запаведных месцах, знакамітых людзях, героях кніг і фільмаў, вызначыць музычныя творы па ўрыўках. Шасцікласнікі адказалі на большасць пытанняў КВІЗа, прадэманстравалі свой светапогляд, трывалыя веды аб важнейшых фактах, падзеях нашай краіны, кемлівасць, адказнасць, выхаванасць і нават пачуццё гумару.