Мы любім дні марозныя І слухаем штодня, Як напевы розныя Расказвае зіма.
Цікавай і пазнавальнай 14 студзеня аказалася для дзяўчынак праграма"Гаданні пад Стары новы год". Яны даведаліся як варажылі нашы бабулі на свайго суджанага, пазнаёміліся з народнымі прыметамі, па якіх рабілі прагноз на будучы ўраджай. Зарад бадзёрасці і вяселля атрымалі на снежных горках.