Кожны год 15 верасня ў нашай краіне адзначаюць Дзень бібліятэк. Для сваіх чытальнікаў бібліятэкар правяла інфармацыйную гадзіну"Мудрыя кніжныя паліцы". Бібліятэка-гэта сховішча чалавечай памяці. Пакуль мы чытаем і захоўваем кнігі, у якіх наша гісторыя, культура, звычаі і традыцыі, мы жывыя, жыве наша краіна, жыве наш народ. У госці да вучняў завітаў Бураціна, каб расказаць, чаму трэба чытаць кнігі, а Лянота перашкаджаў ім.
Сегодня в нашем учреждении прошла школьная научно-практическая конференция. Вновь наступил день, когда рождаются новые открытия, новые таланты, новые знания. Юные исследователи продемонстрировали результаты своего самостоятельного поиска в решении определённых задач. Правили научно-практической конференцией такие науки, как история, география, экология. Именно эти учебные дисциплины вызвали большой интерес у наших юных исследователей: Кудлаш Виктории, Крисени Ангелины, Могилы Евгения. Содержательные выступления, яркие презентации говорят о том, что есть к чему стремиться. Ребятам пожелали удачи на следующем этапе научно-практической конференции.
Мы ганарымся нашай гісторыяй, нашымі дасягненнямі, і гэта нас аб'ядноўвае. З такога эпіграфа пачынаўся ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства для вучняў 8-11 класаў. У час абмеркавання пастаўленых пытанняў вучні выказвалі меркаванні аб тым, што такое народнае адзінства, якое значэнне дата 17 верасня 1939 года мае для беларускага народа і чаму так важна сёння захоўваць і зберагаць гістарычную памяць і быць адзінымі. За гонар лічаць навучэнцы жыць у мірнай краіне, праслаўляць традыцыі свайго народа, шанаваць родную мову і звацца беларусамі.
У 5 класе прайшоў адзіны урок да Дня народнага адзінства. Вучням патлумачана, чаму гэта свята даволі "маладое" у нашым календары,а з чым звязана яго святкаванне пазнаёміла кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Карпічэнка І.А падчас наведвання школьнага музея. У рамках тэматычных блокаў"У гістарычным мінулым - адзінства народа" і "Традыцыі народа - залог яго адзінства і згоды" пяцікласнікі пазнаёміліся з матэрыяламі інтэрнэт-парталу "Гісторыя Беларусі. Прэзідэнт - дзецям", складалі гексы, абмяркоўвалі гістарычнае мінулае нашай краіны, мелі магчымасць убачыць знакамітыя месцы нашай краіны падчас прагляду відэароліка "Беларусь сучасная". Вучні прыйшлі да высновы, што День народнага адзінства - гэта свята тых, хто шчыра любіць сваю краіну і жадае ёй росквіту, хто аддае даніну памяці бацькаўшчыне, ведае гісторыю сваёй радзімы і ганарыцца ёю.