Якія знаёмыя назвы і словы,
Якая цудоўная родная мова!
І ўсё мілагучна для слыху майго:
І звонкае “дзе” і густое “чаго”...
Пімен Панчанка
Гэтымі цудоўнымі радкамі Пімена Панчанкі, узятымі ў якасці дэвіза, для навучэнцаў 5-7 класаў 16 сакавіка ў рамках Тыдня навукі распачаліся алімпійскія гульні па беларускай мове і літаратуры “Любі, шануй, ведай роднае слова”. У гульнях удзельнічалі каманды “Слова” і “Сказ”, якія спаборнічалі ў конкурсах “Чароўны цыферблат”, “Пазнай па пачатку”, “Прыказкі”, “Папацей, грамацей”, “Аматары фальклору” і іншыя. Не засталіся без удзелу і балельшчыкі: ім таксама неабходна было адказаць на пытанні віктарыны. Перамогу з розніцай у адзін бал атрымала каманда “Слова”. Гульня садзейнічала развіццю ў школьнікаў творчых здольнасцей, кемлівасці; выхавання любові да роднай мовы, цікавасці да моўнага багацця беларускага народа.