Свет прыроды цікавы і непаўторны. Якія толькі цуды не стварае нам родная зямля. У суботу 15 кастрычніка ў школе працавала творчая майстэрня па вырабу падзелак з цікавых формаў садавіны і агародніны. Так дзіцячымі рукамі кабачкі ператварыліся ў гуску, у вазу і парасятка; гарбузы ў карэту з царэўнай-жабкай; яблыкі ў вусяня; бульба ў Чабурашку, грыбкі і вожыкі; морква ў васьміногаў і букет цюльпанаў... Вучні тварылі і дзівіліся колькі прыгажосці існуе ў прыродзе.