17 лютагаў 6 класе прайшла інфармацыйная гадзіна“Гарачыя кропкі планеты Зямля”. Класны кіраўнік і падрыхтаваныя вучні паведамілі аб падзеях і ўдзельніках той жудаснай вайны, што забрала жыццё многіх людзей. Праведзенае мерапрыемства садзейнічала выхаванню патрыятызму і павагі да гістарычнага мінулага савецкага народа.
17 лютагадля навучэнцаў 3 класа была праведзена інфармацыйная гадзіна, прысвечаная падзеям у Афганістане. У час правядзення навучэнцы пазнаёміліся аб падзеях Афганскай вайны, удзельнікамі якой былі і нашы зямлякі. У час інфармацыйнай гадзіны вучні задавалі шмат пытанняў,асабліва іх цікавілі воіны-афганцы, што вучыліся ў нашай школе. Мерапрыемства было пабудавана на выхаванні ў школьнікаў грамадзянскасці і патрыятызму, пачуцця абавязку, адказнасці, адвагі на асабістых прыкладах воінаў-інтарнацыялістаў.
15 лютагаў 4 класе прайшла класная гадзіна "Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў". Навучэнцы класа пашырылі веды пра вайну ў Афганістане, наведалі школьны краязнаўчы музей, з гонарам і спачуваннем успаміналі герояў-афганцаў нашага краю.