Незвычайна прайшоў 6-ы дзень, прысвечаны Дню сям'і ў выглядзе конкурснай праграмы"Я, ты, ён, яна- разам дружная сям'я", правядзенне якой было накіравана на ўмацаванне сямейных каштоўнасцей і традыцый. Навучэнцам было прапанавана прыняць удзел у наступных конкурсах: "Сямейная азбука", "Усе дарогі вядуць да дому", "Я ганаруся сваёй сям'ёй". У завяршэнні ўдзельнікі конкурснай праграмы аформілі плакат у выглядзе сонца з 7-мю прамянямі, кожны з якіх тлумацыць аб тым, што такое сям'я. З мэтай фарміравання і вядзення здаровага ладу жыцця навучэнцы 5-9 класаў удзельнічалі ў спартыўнай "Эстафеце здароўя".