У прыродзе з кожным днём усё больш адчуваецца набліжэнне вясны. Зіма - казачная пара. Але ўжо хутка яна перастане ўладарыць, а гэта значыць, што сыдзе снег і мы не зможам катацца на лыжах або санках, ляпіць снежную бабу або крэпасць, ды і ўвогуле, пра зімовыя забавы прыдзецца забыцца да наступнага сезону. Таму вучні нашай школы дарма часу не гублялі і ў 6 школьны дзень 18.02.2017 з задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсеснежных скульптур. Сумесна з філіял-клубам аг. Ханявічы было арганізавана тэатралізаванае прадстаўленне"Ходзіць казка па зямлі", дзе вучні змаглі адчуць сябе не толькі гледачамі, але і самымі актыўнымі ўдзельнікамі. Сапраўдным сюрпрызам для навучэнцаў стала дзіцячая дыскатэка.