17 жніўня настаўнікі і вучні ўстановы адукацыі прымалі актыўны ўдзел у свяце "Свіслацкі кірмаш". Добрая традыцыя святкавання кірмашу была адроджана ў 2013 годзе ў рамках праекта “Супрацоўніцтва і культурны дыялог гарадоў Укмерге і Свіслач” праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва “Латвія – Літва – Беларусь”. У рамках дадзенага мерапрыемства праведзена конкурсная праграма «Вальс кветак», у якой прыняла ўдзел навучэнка 2 класа нашай школы Таццяна Крук. На конкурс неабходна было прадставіць касцюм кветкі, падрыхтаваць прэзентацыю сваёй работы, паказаць майстэрства сцэнічнага дэфіле. Пятнаццаць канкурсантаў спаборнічалі ў намінацыях «Лепшая прэзентацыя», «Самая яркая кветка», «Арыгінальнасць касцюма», «Самая арыгінальная кветка» і «Міс сімпатый гледачоў». Прыемна адзначыць, што работа Таццяны "Прынцэса Ружа" адзначана дыпломам 2 ступені.