19 сакавікаадбылося пасяджэнне МА настаўнікаў І ступені навучання па тэме"Сучасныя падыходы да арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці настаўніка і вучняў". На пасяджэнні выступіла Агей Т.К., якая звярнула ўвагу на нарматыўнае прававое і вучэбна-метадычнае забеспячэнне кантрольна-ацэначнай дзейнасці настаўніка. Тарановіч Г.М. расказала аб псіхалагічных аспектах кантрольна-ацэначнай дзейнасці педагогаў як асноўнай функцыі сістэмы ацэнкі вынікаў дасягненняў навучэнцаў. Удзельнікі МА наведалі ўрок у настаўніка Тарановіч Т.М. "Самастойная дзейнасць на ўроку як сродак асабістага развіцця вучняў: урокі карэкцыі".