20 студзеня на базе нашай школы прайшло раённае метадычнае аб'яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме "Асаблівасці арганізацыі і правядзення факультатыўных і дадатковых заняткаў". Вопытам работы па тэме з калегамі раёна падзяліліся настаўнікі Тарановіч Ніна Мікалаеўна і Шкодзіч Жанна Васільеўна.