Ты прыйшоў з вайны і гора,
Ты- з малітвы,
Ты з разгневанага бору,
Ты смалісты.
Сто паэтаў цягнуць хорам,
Ты салістам.
Ты нібы святло ў лесе
Ад каліны,
Ты ад самай роднай песні-
Ад Куліны.
(П.Панчанка, "Паходжанне майго друга Рыгора Б.)
"Рыгор Барадулін. Прыходзім, каб знайсці сябе ў жыцці.." Пад такой назвай 20 лютага прайшла літаратурная гасцёўня, прысвечаная паэту-юбіляру Рыгору Іванавічу Барадуліну, 85-годдзе якога будзе адзначацца 24 лютага.