ГУО "Хоневичская средняя школа Свислочского района" » Материалы за 20.09.2022
У рамках Тыдня роднай мовы з навучэнцамі пачатковых классаў была праведзена квест-гульня "Фальклор, фальклор - душа народа". Дадзенае мерапрыемства спрыяла пашырэнню ўяўленняў дзяцей аб гістарычнай спадчыне беларусаў. Дзеці паказалі свае веды, інтэлектуальныя здольнасці ў рамках беларускай культуры. Малодшыя школьнікі наведалі музей, выконвалі заданні станцый падарожжа. Вялікую цікавасць выклікаў музычны конкурс, дзе дзеці спявалі беларускую калыханку і станцавалі "Польку беларускую".
Навучэнцы ўстановы разам са сваімі бацькамі ладзілі гастранамічны фэст "Беларуская кухня", які стаў працягам мерапрыемстваў да Тыдня роднай мовы. Засталося толькі здзіўляцца, з якім уменнем і густам былі прыгатаваны стравы з бульбы - гаспадыні беларускага стала. А таму і не дзіва, што ўсе ўдзельнікі атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Эстафету мерапрыемстваў тыдня прадоўжылі пачаткоўцы ўдзелам у квэст-гульні "Фальклор, фальклор - душа народа". На працягу дня была арганізавана онлайн-акцыя, у ходзе якой навучэнцы папоўнілі свае веды цікавымі звесткамі з біяграфій М. Танка і Я.Коласа. Тыдзень крочыць далей...
Запрашаем усіх жадаючых