Тэматыка мерапрыемстваў шостага школьнага дня 20 лістапада была разнастайнай і цікавай. Конкурсная праграма"Беларускія гаспадынькі" садзейнічала развіццю цікавасці да гісторыі і традыцый свайго народа. У конкурсе"Няхай усміхаецца дзяцінства" навучэнцы праявілі творчыя здольнасці, падбіраючы фотаздымкі са свайго школьнага жыцця для стварэння калажаў. Інтэрактыўная гульня"З фінансамі на ты", якая прайшла ў хобі-клубе"Сябрую з фінансамі", садзейнічала пашырэнню ведаў па фінансавай граматнасці. Час быў праведзены з карысцю і прайшоў хутка, а ўражанні засталіся найлепшыя.