Вы паслухайце родную мову:
Жаўруковаю песняй звініць…
Колькі фарбаў, адценняў у слове!
Як пявуча ліецца-гучыць.
Л.Полазава “Родная мова”
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У фармаце гэтага свята ва ўстанове прайшоў літаратурны вернісаж “Не пакідайце ж мовы мовы роднай…” У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія - мілагучнасцю. Нам у спадчыну дасталося ўнікальнае, жывое, “сакавітае”, “крамянае, роснае і васільковае” слова, якое прыемна гучала ў песнным флэшмобе “Гаворка беларуская” з удзелам навучэнцаў, настаўнікаў і бацькоў.
Таксама ў гэты дзень далучыліся да флаер-фэсту навучэнцы 5-6 класаў.