У абрадах калісь беларускі ручнік Быў і сімвалам шчасця і скарбам жыцця... Ручнікі-набожнікі, ручнікі-абярэгі, ручнікі-ўціральнікі, ручнікі-трапкачы, ручнікі вясельныя, ручнікі для гасцей - менавіта з такімі ручнікамі пазнаёміліся навучэнцы нашай установы, наведаўшы 22 чэрвеня школьны музей Ручніка ДУА "ВПК Корнадскі дзіцячы сад-базавая школа" Ручнiк − рэч глыбока сiмвалiчная, шматзначная. Вышываная, узорыста вытканая тканiна выклiкла ў навучэнцаў шмат пачуццяў i асацыяцый. Радуе, што традыцыі нашых продкаў захаваліся і мы маем цудоўную магчымасць пабачыць на свае вочы прыгажосць працы чалавечых рук.