ГУО "Хоневичская средняя школа Свислочского района" » Материалы за 23.02.2023
У нашай школе працягваюцца мерапрыемствы ў рамках Тыдня роднай мовы. Сёння, 23 лютага, з навучэнцамі 6-7 класаў была праведзена інтэрактыўная гульня "Чароўны квадрат". Удзельнікі праявілі свае інтэлектуальныя і творчыя здольнасці, паказалі ўменне працаваць у камандзе, таму заданні розных сектараў выконвалі хутка і правільна. Мерапрыемства садзейнічала павышэнню цікавасці да роднай мовы, выхаванню павагі да роднага краю, свайго народа і яго культуры.
23 лютага прайшло пасяджэнне настаўнікаў гуманітарнага цыкла па тэме: "Дыдактычны матэрыял практыка-арыентаванага характару як сродак фарміравання метапрадметных уменняў і навыкаў вучняў, развіцця іх чытацкай пісьменнасці, рэалізацыі міжпрадметных сувязей, выхаваўчага патэнцыялу зместу вучэбных заняткаў ". Былі абмеркаваны пытанні аб ролі і магчымасцях выкарыстання дыдактычнага матэрыялу ва ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці. Таксама настаўнікі падзяліліся вопытам работы па рэалізацыі міжпрадметных сувязей. Удзельнікамі семінара-практыкума быў наведаны ўрок рускай мовы ў 6 класе ў настаўніка Пармонік З.Г.