ГУО "Хоневичская средняя школа Свислочского района" » Материалы за 23.09.2022
Сёння, 23 верасня, у рамках Тыдня роднай мовы, навучэнцы 7-11 класаў сабраліся на прэзентацыю работ даследчага характару, прысвечаных праблемам развіцця беларускай мовы і літаратуры. Цікавым і змястоўным было выступленне Кудлаш Вікторыі, навучэнкі 11 класа, якая расказала прысутным аб катайканімічнай спадчыне нашага раёна. Збор і захаванне рэгіянальных катайконімаў, адметных назваў жыхароў пэўнай мясцовасці, вельмі неабходна, таму што гэта нашы карані і гісторыя.
З 19 па 23 верасня ў нашым дзіцячым садку прайшоў Тыдзень роднай мовы. На працягу тыдня выхаванцы слушалі і вучылі вершы пра радзіму, гімн нашай рэспублікі, знаёміліся з творамі мастацкай літаратуры і фальклору на роднай мове. Цікава і весела прайшоў занятак "Падарожжа па аграгарадку Ханявічы", на якім дашкольнікі пазнаёміліся з паняццем малая Радзіма, пазнавалі і называлі будынкі нашых Ханявіч па-беларуску. На занятках па лепцы і канструяванню дзеці вучыліся ляпіць сцяг, будаваць новыя дамы для сваёй вёскі. Пры наведванні этнаграфічнага музея дашкольнікі называлі прадметы быта на беларускай мове.