ГУО "Хоневичская средняя школа Свислочского района" » Материалы за 24.01.2021
З 18 па 23 студзеня ў школе праходзіў тыдзень прадмета “Чалавек і свет”. Вучні 1-6 класаў прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах. У рамках тыдня была праведзена квест-гульня “Экалагічнае асарці”, інтэлектуальная праграма “На лясных сцяжынках”, гульнявая праграма “У царстве прыроды”, віктарына “Поле-цудаў”, прысвечаная раслінам-рэкардсменам, экалагічная гульня “Беражы прыроду роднага краю”.