ГУО "Хоневичская средняя школа Свислочского района" » Материалы за 24.09.2022
У шосты школьны дзень навучэнцы 1-8 класаў адправіліся ў турыстычны паход па родных мясцінах. У час мерапрыемства была праведзена акцыя "Памяць": вучні навялі парадак каля помніка загінуўшым воінам у час Вялікай Айчыннай вайны ў Ханявічах, спыніліся каля дома Івана Прохара, які загінуў пры выкананні інтэрнацыянальнага доўгу ў Афганістане, чыё імя насіць наша піянерская дружына, названа вуліца ў аграгарадку. Старшакласнікі расказалі сваім малодшым сябрам пра жыццё і подзвіг героя, ушанавалі памяць мінутай маўчання.