24 лістападапрайшло чарговае пасяджэнне настаўнікаў І ступені навучання па тэме "Тэарэтычныя аспекты выкарыстання тэхналогіі відуалізацыі ў адукацыйным працэсе". Былі абмеркаваны пытанні: відуалізацыя вучэбнай інфармацыі як неад'емная частка працэсу навучання і медыяадукацыя як сродак фарміравання метапрадметных, прадметных і асобасных кампетэнцый навучэнцаў пачатковых класаў. Настаўнікамі быў наведаны ўрок у 4 класе (настаўнік Чэркес Н.І.) па тэме "Родны склон назоўнікаў 2 скл. ніякага роду" з выкарыстаннем інтэрнэт-рэсурсаў.