25 вераснявучні нашай школы прынялі ўдзел у экалагічным злёце , які праходзіў у гасцінным белавежскім куточку - Новы Двор. На злёце былі прадстаўлены: аўтарская выстава М.А.Ганчарэвіча “Белавежскі край вачыма мастака”, фотавыстава “Экалогія душы”, экскурсія навучэнцаў па экалагічнай сцежцы, экскурсія на балота “Дзікае”. Таксама прайшла экалагічная алімпіяда для вучняў па трох секцыях. Наша вучаніца Шкулепа Настасся, вучаніца 9 класа, была ўзнагароджана дыпломам першай ступені рэагіянальнай экалагічнай алімпіяды. Гэта вельмі добры паказчык таго, што дзеці ведаюць і цікавяцца такой навукай, як экалогія. Усе ўдзельнікі аліпіяды былі ўзнагароджаны прызамі. Яшчэ ўдзельнікі злёту прынялі ўдзел у акцыі “Цвіці, мой сад”. Разам з каллектывам Навадворскай школы і ўдзельнікамі злёту была пасаджана алея дрэў. Як дзеці, так і ўсе госці гэтага мерапрыемства атрымалі вялікае задавальненне ад злёту.