Восень, восень залатая Сее радасць на зямлі. Лагер “Сонейка” чакае Усіх дзяцей да нас прыйсці
З 27 кастрычніка радушна адчыніў дзверы аздараўленчы лагер “Сонейка”. Традыцыйна сустрэча пачалася з урачыстай лінейкі. Дзеці былі пазнаёмлены з планам работы. Далей работа падоўжылася ў атрадах: выбіралі назву, дэвіз, размяркоўвалі абавязкі, малявалі эмблему. День быў прысвечаны цудоўнай пары года - восені. Дзеці з задавальненнем разгадвалі “Восеньскую крыжаванку”, успаміналі паэтычныя радкі пра восень, прыкметы, загадкі. У другой палове дня было праведзена свята “Восень у госці нас кліча”. Нягледзячы на халоднае надвор'е ў лагеры ўсім было весела і камфортна.