27 студзеняў шосты дзень у школе праходзіла спаборніцтва па спартыўным арыентаванні"Зімовыя старты". На пачатку гульні быў праведзены інструктаж. Кожны ўдзельнік атрымаў маршрутную карту і ліст, у які заносіліся рэзультаты. Усе ўдзельнікі імкнуліся хутка і правільна прайсці свой маршрут. У спаборніцтве перамагла Крук Кацярына. Вучні 1-4 класаў удзельнічалі ў аперацыі"Следапыт". Дзецям трэба было разгадаць уладароў слядоў на снезе. Юныя следапыты прасачылі, куды ж вялі гэтыя сляды. Самым дапытлівым і настойлівым быў Даськоў Алёша.