Суботні дзень 27 красавіка сабраў вучняў у творчую майстэрню "Першамайскія падзелкі", у якой прынялі ўдзел вучні пачатковай школы. Кожны з іх стараўся зрабіць сваю паштоўку асаблівай, не такой як у сябра. Работы атрымаліся цікавыя, святочныя. Вучні 5-9 класаў прынялі ўдзел у валанцёрскай акцыі "Вясна - пара добрых спраў". Наведалі Гетка Лілію Іванаўну, Канюк Елену Андрэеўну і павіншавалі іх з надыходзячымі святамі.